Чаму чорны бусел ад людзей хаваецца

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» 20 лютага спецыялісты цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна пазнаёмілі школьнікаў ДУА «Сярэдняя школа № 11 г.Брэста» з кнігай Генадзя Аўласенкі «Казкі дзядулі Дняпра». Біблятэкар прачытала дзецям казку «Чаму чорны бусел ад людзей хаваецца».

Казка была абрана невыпадкова: чорны бусел прызнаны ў 2026 годзе птушкай года ў Беларусі. На сённяшні дзень чорны бусел адносіцца да рэдкіх і знікаючых відаў і занесены ў Чырвоную кнігу нашай краіны. 

Дзеткі не толькі паслухалі цікавую казку, але даведаліся, што гэтая рэдкая і чароўная птушка жыве ў густых лясах побач з забалочанай мясцовасцю, бусляняты ў яе нараджаюцца белымі, а ўзрост можна вызначыць па колеры вачэй. На жаль, чорны бусел, як і многія іншыя віды, сёння сутыкаецца з пагрозамі: памяншэннем прыродных месцаў пасялення, забруджваннем і пагрозай з боку людзей. Калі мы не будзем клапаціцца аб прыродзе, гэтыя дзіўныя птушкі могуць знікнуць з беларускай зямлі, таму кожны з нас – нават самы маленькі – можа дапамагчы захаваць наш агульны дом.

Акрамя таго, супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для дзяцей цікавую выставу кніг з прыгожымі фотаздымкамі і займальнымі апавяданнямі не толькі пра героя сустрэчы – чорнага бусла, але і пра багаты прыродны свет нашай краіны.

Сустрэча атрымалася насычанай і цікавай, дала дзеткам разуменне важнасці беражлівых адносін да наваколля і стала сапраўдным падарожжам у свет дзіўнай прыроды роднай Беларусі.

Читать ещё: А ты знаешь, как зимуют птицы?

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *