Каб мова беларуская гучала

Слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае i непаўторнае. У гэтым пераканаліся ўдзельнікі бліц-гульні «Моўныя забаўлянкі», якую правялі супрацоўнікі гарадской дзіцячай бібліятэкі ў рамках рэспубліканскага праекта «Кожную пятніцу – роднае, сваё».

Бібліятэкары падрыхтавалі сапраўдную скарбонку гульняў, каб паказаць вучням мілагучнасць i прыгажосць нашай мовы.

Вучні брэсцкіх школ з задавальненнем выконвалі  заданні рознай ступені цяжкасці. Гульня дала магчымасць вучням прадэманстраваць не толькі свае веды, але і кемлівасць, і знаходлівасць.

Усе ўдзельнікі бліц-гульні «Моўныя забаўлянкі», зразумелі, што кожны павінен ведаць і паважаць мову краіны, у якой нарадзіліся яго продкі і ён сам.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *