Сустрэча з Таццянай Дземідовіч

27 лютага ў бібліятэцы-філіяле № 7 «Юнацтва» У. Калесніка ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» адбылася сустрэча старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтара вершаў і прозы для дзяцей і дарослых Таццяны Анатольеўны Дземідовіч з навучэнцамі 2 класа ДУА «Гімназія № 4 г. Брэста».

Таццяна Анатольеўна пакарыла маленькіх чытачоў дабрынёй і шчырасцю. Яна расказала ім пра гісторыю стварэння і сюжэт сваёй кнігі «Светлая дарога дадому».

Гэтая кніга, што напісана на беларускай мове, будзе цікавай і для дзяцей, і для дарослых. Нягледзячы на тое, што апавяданні па памеру невялікія, яны насычаны падзеямі і дзіцячым настроем. Галоўная гераіня Настасся, любімая ўнучка сваіх дзядулі і бабулі, у захапленні ад неверагодных адкрыццяў свету прыроды.

Дзеці падзяліліся з пісьменніцай сваімі ведамі беларускай мовы і літаратуры: успаміналі прозвішчы вядомых беларускіх аўтараў, адгадвалі загадкі і складалі часткі прыказак і прымавак па кнізе, адказваючы толькі на беларускай мове. Было вельмі весела і захапляльна!

Вялікі дзякуй, Таццяна Анатольеўна, за хвіліны прыгожага слова і дабра!

Чытаць яшчэ: Как «СоЧитайки» знакомились с новой книгой Татьяны Демидович

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *