Пад такой назвай 28 лютага спецыялісты цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна правялі пазнавальнае мерапрыемства для вучняў пятых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 15 г.Брэста». Галоўнай мэтай яго стала папулярызацыя беларускай літаратуры, развіццё літаратурнага густу і патрыятызму сярод моладзі.
Школьнікам расказалі пра цікавыя факты з жыцця беларускіх аўтараў, адзначылі, што кожны з творцаў меў свой унікальны свет поглядаў, натхненне. Дзеці атрымалі магчымасць прачытаць вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых і пачуць іх у выкананні сваіх аднагодкаў. Пяцікласнікі ўпэўніліся, што паэзія – гэта настолькі мілагучная і прыгожая форма мастацтва, што з яе даўно складаюць песні. І сапраўды, многія вершы беларускіх класікаў сталі вядомымі музычнымі шэдэўрамі.
Мерапрыемства прайшло ў дружнай і цёплай атмасферы. Такія сустрэчы дапамагаюць маладым людзям выхоўваць павагу да роднай мовы і адкрываць для сябе свет прыгожага беларускага слова.












