Радзіма наша – Беларусь,
І колькі не шукай,
Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі
Мілей, чым гэты край.
У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца-роднае, сваё» для вучняў пачатковай школы № 9 прайшла пазнавальная кніжная экскурсія «За што я люблю родную зямлю», якую падрыхтавалі для іх бібліятэкары філіяла № 1.
Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з цікавай літаратурай зрабілі падарожжа па чароўных куточках нашай Радзімы. Пазнаёміліся з кнігамі, заснаванымі на беларускіх легендах і паданнях, з сімваламі нашай Айчыны: буслам, валошкамі, Нараччу, Белавежскай пушчай…Даведаліся, колькі багацця захоўвае наша Радзіма, якая выдатная і дзіўная яе прырода, адчулі прыгажосць, дабрыню і любоў роднай зямлі.
Бібліятэкары ўпэўнены, што кнігі знаёмяць маленькіх чытачоў з самым родным і дарагім у іх жыцці, вучаць разважаць, садзейнічаюць выхаванню дабрыні, шчырасці, любові да бацькоў, да прыроды, Радзімы. Таму трэба берагчы і захоўваць яе скарбы для шчаслівага мірнага жыцця людзей на цудоўнай роднай зямлі.







