У бібліятэцы «Юнацтва» ў рамках рэспубліканскага праекту «Кожную пятніцу – роднае, сваё» адбылося завочнае падарожжа па Беларусі.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 1-4 класаў пачатковай школы №8
У час падарожжа школьнікі пазнаёміліся з прыгажосцямі і традыцыямі нашай краіны, прагледзелі відэафільм на тэму “Памятныя мясціны Беларусі”.
Дзеці адказвалі на пытанні, звязаныя з гісторыяй, культурай, традыцыямі, жывёльным і раслінным светам Беларусі, адгадвалі загадкі, разгадывалі крыжаванку “Беларусь”.
Напрыканцы сустрэчы дзеці зрабілі выснову, што кожны з іх з’яўляецца часцінкай Беларусі, што ўсе мусяць любіць сваю краіну, берагчы і ахоўваць зямлю, на якой нарадзіліся і жывуць.
Бібліятэкар таксама звярнула ўвагу на падрыхтаваную да сустрэчы кніжную выставу “Край з васільковымі вачыма”. Навучэнцы мелі магчымасць узяць спадабаўшыяся кнігі для чытання дадому.








