«Завушніцы для бярозкі»

У пятніцу, 3 красавіка, у рамках праекта «Сябруем з кнігай» цэнтральная гарадская бібліяэтэка імя А.С.Пушкіна і група прадлёнага дня Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В.І. Хована» далучыліся да ўсебеларускай акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё». Бібліяэтэкары пазнаёмілі хлопцаў і дзяўчат з казкай беларускай пісьменніцы Лёлі Багдановіч «Завушніцы для бярозкі».

Падчас абмеркавання казкі хлопцы і дзяўчаты даведаліся, якія дрэвы расцвітаюць вясной, што азначае выраз «плач бярозы», сок якога дрэва саладзейшы за бярозавы і якая вясновая кветка мяняе колер чатыры разы. У канцы мерапрыемства юныя чытачы пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў бібліятэкі падрыхтавалі невялічкую аплікацыю «Вясновая бярозка» з каляровай паперы і папяровых сурвэтак.

Сустрэча ў рамках праекта «Сябруем з кнігай» была не апошняй, і наперадзе удзельнікаў праекта чакае яшчэ шмат цікавых казак і захапляльных майстар-класаў.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *