Святая мудрасць зямлі беларускай

У бібліятэцы-філіяле № 8  падрыхтавана выстава «Святая мудрасць зямлі беларускай». На ёй прапанаваны кнігі пра адну з самых шанаваных жанчын у беларускай культуры, вялікую падзвіжніцу, духоўную настаўніцу і асветніцу беларускага народа – Еўфрасінню Полацкую.

Стараннямі Еўфрасінні створаны найвялікшыя святыні праваслаўнай царквы і творы мастацтва. Гэта напрастольны Крыж-каўчэг, выраблены майстрам-ювелірам Лазарэм Богшай, і Спаса-Праабражэнская царква з яе непаўторным фрэскавым роспісам.

Дакладна прасачыць за жыццёвым шляхам падзвіжніцы дапаможа сапраўдны помнік старажытнабеларускай пісьменнасці 12 стагоддзя «Жыціе Еўфрасінні Полацкай».

Як святая адкрывала школы, іканапісныя майстэрні, скрыпторыі, як рабілі пераплёты для кніг, аздаблялі тэкст каляровымі ініцыяламі – пра ўсё гэта можна дазнацца з прадстаўленых выданняў.

Пры наведванні выставы юным чытачам прапануецца адчуць сябе старажытнымі перапісчыкамі і ўпрыгожыць літары-ініцыялы ўзорамі пераплеценых ліній, раслін, арнаментам.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *