Гульнявы мультпарад у дзіцячай бібліятэцы

У межах рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы адбыўся гульнявы мультпарад «Казачны кругазварот».

На працягу дня ў зале дзіцячага чытання дэманстраваліся мультфільмы на роднай мове, створаныя паводле беларускіх і замежных казак. Сярод іх – «Піліпка», «Лёгкі хлеб»,«Лагодны воўк»,  «Прыгоды  Несцеркі», «Мама Му і Крумкач», «Парася Пэпа» і іншыя. Праглядаючы  мультфільмы, удзельнікі мерапрыемства яшчэ раз пераканаліся, наколькі мілагучная беларуская мова, колькі ў ёй цікавых прыказак, прымавак і мудрых народных выразаў.

А тым  часам на сталах разгарнулася саўпрадная пляцоўка гульняў і заданняў. Дзяўчынкі і хлопчыкі спаборнічалі  ў хуткамоўках, разбіраліся ў прымаўках і прыказках, тлумачылі беларускія словы, адгадвалі загадкі і з задавальненнем выконвалі іншыя творчыя заданні.

Асаблівую цікавасць у іх выклікалі кнігі, прадстаўленыя на выставе «Падарожжа ў краіну казак». Тут кожны змог знайсці для сябе нешта асаблівае: знаёмыя з дзяцінства беларускія народныя казкі, творы любімых пісьменнікаў, яркія ілюстрацыі і цікавыя выданні, якія хочацца гартаць зноў і зноў.

Гульнявы мультпарад прайшоў весела, пазнавальна і душэўна. Дзеці не толькі добра правялі час, але і яшчэ раз пераканаліся, што казка – гэта цудоўны свет дабрыні, мудрасці і фантазіі, а беларуская мова – прыгожая, мілагучная і вельмі багатая.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *