Для хлопчыкаў і дзяўчынак дзіцячага сада № 1 г. Брэста прайшла пазнавальная гадзіна «Цікавыя жывёлы роднага краю». Падчас мерапрыемства рабяты з захапленнем разглядалі маляўнічыя фатаграфіі жывёл у кнігах, дазналіся пра адметныя асаблівасці беларускіх звяроў: чаму зубр – рахманы, алень – асцярожны, барсук – працавіты. Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікаў самы палахлівы, ціхмяны і мілы лясны звярок беларускага лесу – заяц. Выкарыстоўваючы сурвэткі з ілюстрацыямі любімага звярка, папяровыя кветкі, выхаванцы дзіцячага сада зрабілі дэкаратыўныя талеркі ў тэхніцы дэкупаж. Мерапрыемства выклікала ў рабят добры настрой, спрыяла паглыбленню ведаў пра родны край і пашырэнню слоўнікавага запасу на беларускай мове. Падчас пазнавальнай гутаркі ўсе разам прыйшлі да высновы, што дзівоснае – заўсёды побач з намі. Не трэба чакаць прыемнага надвор’я і адкладваць вандроўку на сонечны дзень.

Каб палюбавацца прыгожымі беларускімі краявідамі, паслухаць птушыныя песні і сустрэць прыгожага дзікага звера, лепей за ўсё адправіцца ў беларускі лес альбо пушчу.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *