«Бярозка» — беларускі штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Рэкамендаваны да чытання з 12 гадоў. У шэрагу часопісаў, выдаваных у Беларусі для ўзроставых груп дзяцей і моладзі, паміж часопісамі «Вясёлка» (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту) і «Маладосць» (для моладзі).
Для хлопчыкаў і дзяўчынак распрацаваны цэлыя напрамкі. “Бярозка” друкуе матэрыялы на музычныя, “кіношныя”, спартыўныя, псіхалагічныя, навукова-папулярныя і нават кулінарныя тэмы. Апошняя, не адыходзіць ад прынцыпаў літаратурнага выдання: наша “Гатавальня” прапануе рэцэпты страў, якія сустракаюцца ў паэмах, раманах, легендах. Па ўсім нумары рассыпаны кругляшы-“цікавосткі”, апошняя старонка – літаральна “Смешная”. Таксама папулярныя сярод вучняў “галаваломкі” ў нас таксама знойдуць сваё месца. Асаблівасць будзе ў тым, што яны адукоўваюць, а не толькі забаўляюць.
Часопіс «Бярозка» і яшчэ вельмі шмат забаўляльных і пазнавальных часопісаў вы зможаце знайсці ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна.