У пятніцу, 6 лютага, у рамках праекта “Сябруем з кнігай” цэнтральная гарадская бібліяэтэка імя А.С. Пушкіна і група прадлёнага дня Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №13 г. Брэста імя В.І. Хована” далучыліся да ўсебеларускай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё”. Бібліяэтэкары пазнаёмілі хлопцаў і дзяўчат з цудоўнай казкай беларускага пісьменніка Геннадзя Аўласенкі “Чаму ў зубра горб на спіне”.

Пасля громкага чытання і абмеркавання казкі дзецям было прапанавана адгадаць загадкі аб жыхарах беларускага лесу, а таксама выявіць, якія факты пра зубраў з’яўляюцца праўдай, а якія хлуснёй. Такім чынам, вучні даведаліся, што зубр з’яўляецца найбольш цяжкай і буйной жывёлінай у Еўропе, у яго добра развіты нюх і слых, а найвялікшая скульптура зубра ў свеце знаходзіцца на аўтамабільнай трасе М1 Брэст – Масква на мяжы Мінскай і Брэсцкай абласцей.

У казках Ганнадзя Аўласенкі юныя чытачы могут знайсці шмат карыснай і цікавай інфармацыі па гісторыі, геаграфіі і біялогіі. Але галоўнае тое, што творы аўтара вучаць хлопцаў і дзяўчат станоўчым чалавечым якасцям – дабрыні, сціпласці, ветлівасці.

Спадзяемся, што мерапрыемства пакінула пасля сябе станоўчыя эмоцыі і дзеці з нецярпеннем будуць зноў чакаць бібліятэкараў у госці.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *