У рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» бібліятэкар цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна зазірнула ў госці да дзяцей з групы падоўжанага дня сярэдняй школы № 13. Размаўлялі пра самае светлае свята вясны – Вялікдзень.
Праграму пачалі з чытання: абмеркавалі апавяданне К. Залескай «Вялікдзень», якое дапамогло школьнікам прасякнуцца атмасферай, гісторыяй і святочнымі традыцыямі.
Каб замацаваць пачутае, дзеці акунуліся ў свет народнага мастацтва. Яны пазнаёміліся з кнігай І.Пісарэнкі «Пісанкі», якая раскрыла ім сакрэты стварэння сапраўднай велікоднай пісанкі. Натхніўшыся старажытнымі ўзорамі, удзельнікі прыступілі да практыкі. Школьнікі з цікавасцю пазнаёміліся з тэхнікай дэкупажу. Кожны праявіў фантазію, стварыўшы непаўторны дызайн святочнага яйка.
Завяршылася мерапрыемства адкрыццём імправізаванай выставы творчых работ. Выхаванцы групы падоўжанага дня з гонарам разглядалі свае вырабы, дзелячыся ўражаннямі адзін з адным.
Дзеці прызналіся, што з нецярпеннем чакаюць наступнай пятніцы, новай цікавай кнігі і магчымасці стварыць нешта прыгожае сваімі рукамі.






