Удзельнікамі літаратурнага падарожжа “Вандроўка з Уладзімірам Ягоўдзікам”, якое адбылося 11 лютага ў бібліятэцы – філіяле №5, былі вучні 4”А” класа пачатковай школы №3. Мерапрыемства прайшло ў межах праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” і было прысвечана творчасці беларускага пісьменніка-юбіляра Уладзіміра Ягоўдзіка.

Бібліятэкар паведаміла школьнікам пра творы пісьменніка, якія дапамагаюць чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. Маленькія чытачы пазнаёміліся з цікавымі фактамі, якія пісьменнік, закаханы ў прыродны свет роднай Беларусі, раскрывае ў сваіх кнігах. Яны даведаліся, дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарамі лесу”, след якой жывёлы падобны чалавечаму і іншымі.

Дзяцей зацікавілі кнігі аўтара, якія выходзяць у серыі “Скарбы Радзімы” і адрасаваны не толькі дзецям, падлеткам, а таксама і дарослым, занепакоеным станам роднай прыроды. Кнігі гэтай серыі насычаны малюнкамі і фотаздымкамі, легендамі і вершамі беларускіх пісьменнікаў, што вельмі падабаецца дзецям.

Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі Уладзіміра Ягоўдзіка пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі. Раскрыццю шматграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава “Свет прыроды ў кнігах Уладзіміра Ягоўдзіка”.
У гэты дзень шмат кніг аўтара знайшлі свайго чытача.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *