У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў пачатку лютага бібліятэчныя спецыялісты цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна наведалі сярэднюю школу №13, каб пазнаёміць школьнікаў з кнігай Ірыны Токаравай «Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках». Кніга запрашае чытачоў у казачнае падарожжа па музейным комплексе, знаёміць са старажытнымі беларускімі рамёствамі.
Выхаванцы групы падоўжанага дня, праслухаўшы апавяданне «Ткацкая майстэрня» з кнігі Ірыны Токаравай, выканалі розныя заданні: адказалі на пытанні, пераклалі назвы прадметаў, якія сустракаюцца ў тэксце, на рускую мову.
Пад кіраўніцтвам дарослых дзеці з задавальненнем працавалі на маленькім ткацкім станку. Гэты працэс патрабуе ўседлівасці і ўвагі, дазваляе школьнікам зразумець, наколькі складанай, але ў той жа час, творчай была праца нашых продкаў.
Асаблівая ўвага была нададзена ткацтву на круглым станку – абручы. Школьнікі выткалі ўнікальныя вырабы, якія сталі не толькі выдатным сувенірам, але і сімвалам здабытых ведаў і навыкаў.
Дзеці аднадушна адзначылі, наколькі цікава ім было не толькі слухаць пра рамёствы, але і непасрэдна ўдзельнічаць у працэсе ткацтва, апісаным у апавяданні.











