Мерапрыемства пад такой назвай прайшло ў дзіцячай экалагічнай бібліятэцы-філіяле № 11. На сустрэчу з юнымі чытачамі была запрошана пісьменніца з Брэста Таццяна Дземідовіч.
Таццяна Анатольеўна адразу знайшла агульную мову з маленькімі слухачамі. Яна расказала пра сваю творчасць, пра тое, як нараджаюцца сюжэты яе кніг, пра сваіх любімых герояў. Дарэчы, Таццяна Дземідовіч – аўтар кніг «Мармеладное лето», «Эх, Ромашкин», «Светлая дарога да дому», «Приключения ежонка Кактуса» і іншых.
Разам з вучнямі пісьменніца абмяркоўвала значэнне роднай мовы і нацыянальных каранёў. Затым прапанавала дзецям прыдумаць уласную казку пад назвай «Казка па крузе», дзе кожны дадаваў па сказе, або прыдумваў гісторыі па карцінках. Але і гэта не ўсё. Аўтар прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам прыняць удзел у розных гульнях і конкурсах на роднай мове.
Завяршылася мерапрыемства традыцынай аўтограф-сесіяй і агульным фатаздымкам на памяць. Кожны змог атрымаць кнігу з аўтографам пісьменніцы і пагутарыць з ёй асабліва.









