9 верасня ў дзіцячай экалагічнай бібілятэцы ў цыкле суботніх сустрэч “Бібліятэчная мазаіка” прайшла літаратурна-гістарычная віктарына “Сцяжынкамі беларускай пісьменнасці”.
Бібліятэкар расказала аб гісторыі станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, аб тым, як кнігі мяняліся на працягу стагоддзяў. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, як стваралася свята беларускай пісьменнасці і друкавання, якія гарады на працягу часу станавіліся сталіцамі святкавання і якімі падзеямі адзначаны кожны горад святкавання. Школьнікі таксама пазнаёміліся са старонкамі жыцця і дзейнасці вядомых беларускіх асветнікаў: Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага і іншых. Некаторыя з дзяцей падзяліліся сваімі ведамі аб выдатных людзях беларускай зямлі. Завяршылі мерапрыемства гістарычныя віктарыны: «Асветнікі Беларусі», «Ад Скарыны да нашых дзён».