Кажуць, кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова!
24 лютага да Сусветнага дня роднай мовы ў дзіцячай экалагічнай бібліятэцы-філіале № 11 была арганізавана літаратурная гульня «Старонкі з моўнай скарбонкі». Юныя беларусы сабраліся, каб пагаварыць пра родную мову, паслухаць, як прыгожа і меладычна яна гучыць. Спачатку ўдзельнікі пазнаёміліся з цікавай інфармацыяй па гісторыі беларускай мовы і літаратуры, гісторыяй паходжання свята роднай мовы.
Навучэнцы 6-х класаў СШ № 32 актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных выпрабаваннях, інтэрактыўных практыкаваннях, разгадвалі загадкі і анаграмы, рэбусы і шарады. А як прыгожа гучалі вершы беларускіх паэтаў з вуснаў саміх удзельнікаў – гэта стварала чароўную атмасферу Свята Мовы.
Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова, якое натхняе, ад якога адчуваеш цяпло роднай зямлі, роднай хаты.