У дзіцячай бібліятэцы прайшлі казачныя чытанні з гуканнем вясны

У дзіцячай бібліятэцы ў рамках рэспубліканскага праекту «Кожную пятніцу – роднае, сваё» адбылося сапраўднае свята роднай мовы і фальклору – тэатралізаваныя чытанні «Час беларускай казкі». Галоўнай падзеяй сустрэчы стала знаёмства з Вольгай Сандрыкавай, вядомай брэсцкай казачніцай і лялечным майстрам, і яе гісторыяй «Як звяры вясну гукалі».

Разам з казачнымі героямі маленькія чытачы адправіліся ў падарожжа па беларускім лесе. Дзеці не проста слухалі казку, але і сталі яе непасрэднымі ўдзельнікамі: дапамагалі Мядзведзю прачнуцца, вучылі Зайку грэць лапкі, разам з Лісічкай шукалі першыя прыкметы надыходу цяпла і хорам падпявалі вясновыя заклічныя песні-«вяснянкі».

Дзякуючы элементам лялечнага шоу, казка «ажыла» прама на вачах у гледачоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю ўдзельнічалі ў народных гульнях і вучыліся гукаць вясну так, як гэта рабілі нашы продкі. Вольга Аляксандраўна паказала, як стварыць сваю «птушку спадзеі», якая сімвалізуе набліжэнне сонечных дзён.

Імпрэза паказала, наколькі мілагучнай і цікавай можа быць беларуская казка для сучасных дзяцей.

Мы дзякуем усім удзельнікам за шчырыя ўсмешкі і веру ў цуды!

Шукайце сябе на фота ў нашым альбоме і сачыце за анонсамі – наперадзе ў дзіцячай бібліятэцы яшчэ шмат казачных сустрэч!

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *