У цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. А.С. Пушкіна адбылася серыя цікавых віктарын ў фармаце МедыяАзбукі “Зямля пад белымі крыламі”. Гульня была прысвечана беларускай мове, культуры і літаратуры. Удзельнікамі мерапрыемств сталі вучні 5 і 6 класаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №15 г. Брэста”.
Аўдыторыя была падзелена на некалькі каманд. Школьнікам былі прапанаваны разнастайныя пытанні, звязаныя з культурнай спадчынай нашай краіны. Каманды ўспаміналі імя дзяўчыны, да якой звяртаецца Аркадзь Куляшоў у вершы “Бывай”, кветку, прызначаную раслінай 2025 года і згаданную ў вершы Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”, спрабавалі па мелодыі адгадаць знакамітую беларускую народную песню “Купалінка” і народны танец “Лявоніха”.
Форма займальнай гульні дапамагае юным хлопцам і дзяўчатам больш даведацца аб культуры роднай краіны і яе гісторыі, прывівае павагу да беларускай мовы, цікавасць да знакамітых твораў беларускай літаратуры. Сустрэча пакінула пасля сябе станоўчыя эмоцыі і, спадзяемся, была на карысць для ўсіх яе ўдзельнікаў.

























