Італьянскае падарожжа

Хамянок, А. Італьянскае падарожжа. Чао, лета! : аповесць / Аляксандра Хамянок ; [мастак А. А. Ткачова]. – Мінск : Народная асвета, 2022. – 230, [1] с.. – (Тусоўка.by) ББК 84(4Беи)6-4 (д)

Каці адзінаццаць. Яна страціла маму і жыве з дзядзькам і цёткаю. Дзяўчынка трапляе ў праграму дапамогі дзецям-сіротам і едзе ў Італію. Але доўгачаканае падарожжа аказваецца зусім не такім, якім уяўлялася Каці. Яна не разумее ні слова, сумуе па маме і марыць хутчэй вярнуцца дахаты. Дзяўчынку акаляюць незнаёмыя людзі, зусім розныя: маладыя і не вельмі, спагадлівыя і грубаватыя. Аднак менавіта яны дапамагаюць ёй адкрыць новы свет. Каця разумее, што яна не адна.

Гэтая кніга пра надзею. Самота паступова робіцца сінонімам мінулага. Вядома, пустэчу ў душы ніхто і нішто не запоўніць. Але побач з’явяцца сяброўства, радасць, любоў.

Аповесць Аляксандры Хамянок увайшла ў лік фіналістаў літаратурнага конкурсу “Новая дзіцячая кніга”, а таксама ў лонг-лісты Міжнароднай дзіцячай літаратурнай прэміі імя У. П. Крапівіна і VII Міжнароднага конкурсу імя С. У. Міхалкова на найлепшы мастацкі твор для падлеткаў.

Источник: https://www.narasveta.by/knigi-dlya-detej/seriya-tusovka-by/product/view/67/705


Ищите в нашем каталоге: http://178.124.195.65:8080/alis/StartEK/index.php

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *