Архіпава, К. Бердаклюшы ведаюць, чым заняцца: аповесць-казка: для дзяцей мал. шк. узросту / Крысціна Архіпава; пер. з рус. Алеся Карлюкевіча; маст. Дар’я Масунава. – Мінск: Звязда, 2024. – 72 с.: мал.

Крысціна Архіпава, якая жыве і працуе ў Йошкар-Але і цудоўным чынам сябруе з маленькімі бардаклюшамі, вырашыла пазнаёміць з імі і сваіх чытачоў.

Бардаклюшы — маленькія істоты, якія жывуць у кішэнях кашулі і трапляюць у розныя смешныя прыгоды.

 Выпадкова на іх натрапляе хлопчык Савелій, якому яны давяраюць сваю таямніцу, расказваюць пра тое, што яны сябравалі яшчэ з яго дзядулем. Для даказнасці звяртаюць увагу хлопчыка на кнігу, якую ў шуфлядцы стала схаваў дзядуля, які і пісьмо-запавет пакінуў свайму ўнуку… 

Гульцяш і Бурчун, так завуць бардаклюшаў, разам з Савеліем патрапляюць у самыя розныя гісторыі, але ўсе іх прыгоды звязаны з тым, каб усталёўваць справядлівасць, парадак, каб спрыяць перамозе дабрыні над злом і непарадкам. І ў выніку дзіўныя казачныя героі перамагаюць. 

На беларускую мову аповесць-казку Кацярыны Архіпавай пераклаў Алесь Карлюкевіч – беларускі пісьменнік і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі.  Ілюстравана кніга цудоўнымі малюнкамі марыйскага кніжнага графіка Дар’і Масунавай. 
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.


Ищите в нашем каталоге: http://178.124.195.65:8080/alis/StartEK/index.php

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *