"Вясёлка"

«Вясёлка» — штомесячны часопіс на роднай мове для малодшых школьнікаў.

На старонках — проза і паэзія класікаў і сучасных аўтараў на беларускай мове, малюнкі таленавітых мастакоў, анонсы лепшых кніжных выданняў для дзяцей.

Вельмі добра, што ў дзяцей ёсць дужа верны, надзейны, мудры сябар. Імя яму — «Вясёлка». Прыемна, што яго ахвотна чытаюць ужо некалькі пакаленняў беларусаў. Таму, што яна трымаецца сваіх трох вяршынь творчасці: вучыць дзяцей любіць сваю Айчыну, нястомна далучае чытачоў да роднай мовы і культуры, тактоўна падказвае, як трэба шанаваць людзей, якія вядуць іх за ручку ў вялікае жыццё. Гэты часопіс заўсёды побач з вучнямі і настаўнікамі мовы і літаратуры!

Часопіс «Вясёлка» і яшчэ вельмі шмат забаўляльных і пазнавальных часопісаў вы зможаце знайсці ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *