Летнія канікулы з кнігай

Беларуская мова вельмі дарага для нашага народа, менавіта на ёй упершыню ў гісторыі славян з’явіліся першыя друкаваныя кнігі. Вучоныя з усяго свету лічаць беларускую мову прыемнай і простай для ўспрымання. Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да роднай мовы і добра на ёй размаўляць. У гэтым неацэнную дапамогу аказваюць творы як беларускіх класікаў, так і сучасных беларускіх пісьменнікаў.

На днях у бібліятэку-філіял № 8 наведаліся хлопчыкі і дзяўчынкі 1-3 класаў прышкольнага лагера сярэдняй школы № 22  г. Брэста, для якіх былі падрыхтаваны выставы твораў рознай тэматыкі: «Летнія канікулы з кнігай» і «Сустрэча з беларускай кнігай».

Больш за ўсё ў дзяцей выклікалі цікавасць яскравыя і маляўнічыя апавяданні пра дзівосны навакольны свет нашай краіны – чароўных птушак, прыгожых кветак і непаўторных раслін. Рабяты таксама пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі: «Як курачка пеўніка ратавала», «Коцік петрык і мышка» і іншымі,  якія маюць  павучальны характар і выражаюць жыццёвую мудрасць. Школьнікі з захапленнем чыталі займальныя каламбуры, прыказкі, адгадвалі загадкі на роднай мове.

Нарэшце юным удзельнікам было прапанавана праявіць знаходлівасць і фантазію і змайстраваць беларускую кветку.

Наведванне бібліятэкі выклікала ў дзяцей добры настрой і спрыяла паглыбленню ведаў і развіццю маўлення на  роднай мове.

Шануйце сваю мову, шануйце сваі казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб!

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *