Бібліятэчную пляцоўку «Любы край Беларуссю завецца» 3 ліпеня ў гарадскім парку адпачынку ладзілі біблітэкары ГУК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С.Пушкіна». Мерапрыемства было прысвечана галоўнаму святу нашай прыгожай і незалежнай краіны – Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гаспадары мерапрыемства зрабілі ўсё магчымае, каб кожны ўдзельнік адчуў святочную атмасферу і знайшоў для сябе нешта цікавае і карыснае.

Удзельнікаў бібліятэчнай пляцоўкі чакалі:

Дрэва пажаданняў «Я жадаю сваёй краіне…» – кожны мог напісаць свае цёплыя словы і добрыя пажаданні для Беларусі і павязаць іх на «дрэва», каб разам стварыць вялікую і сімвалічную калекцыю пажаданняў.

Майстар клас «Кніжная закладка з беларускімі матывамі» – тут нават самы малы мог навучыцца вырабляць прыгожыя закладкі, упрыгожаныя нацыянальнымі арнаментамі і сімваламі.

Гульня-падарожжа «Крок за крокам па роднай Беларусі» – займальная эстафета, якая дапамагла лепш пазнаёміцца з шматлікімі славутасцямі і гісторыяй нашай краіны, накіравала дзяцей і дарослых у віртуальную экскурсію па розных рэгіёнах Беларусі.

Кніжная выстава «Любы край Беларуссю завецца» – тут кожны мог пазнаёміцца з кнігамі і часопісамі, прысвечанымі беларускай гісторыі, культуры, прыродзе і людзям.

Кожны знайшоў сабе занятак – ад творчага самавыяўлення да цікавага вывучэння роднага краю. Атмасфера дружбы, натхнення і любові да Беларусі зрабіла гэты дзень незабыўным для ўсіх – і дарослых, і дзяцей.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *