Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Гарадская дзіцячая бібліятэка-філіял №13 правяла ў дзень пісьменства правяла квіз “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць, што берагчы”. Тры каманды “Бульба”, “Зоркі” і “Фрэндзона” змагаліся за званне знаўцаў беларускага слова. Адгадвалі рэбусы, даведваліся беларускіх пісьменнікаў і спрабавалі перавесці словы на беларускую мову. Перамагла каманда “Бульба”, вучні набралі 14 балаў. Мерапрыемства ўпрыгожвала кніжная выстава “Мова маці маёй – беларуская мова”.




















