Смак роднай мовы

Супрацоўнікі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна правялі шэраг мерапрыемстваў «Смак роднай мовы» з вучнямі 2 «А», 2 «Б» класаў ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В.І. Хована» і 1 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Брэста». Сустрэчы адбыліся ў рамках святкавання Міжнароднага Дня роднай мовы, а таксама праекта «Сябруем з кнігай».

Мерапрыемствы прайшлі ў фармаце пазнавальнай гульні. Вучні перакладалі на беларускую мову назвы ягад, жывёл, птушак, з’яў прыроды, адзення. Разгадвалі цікавыя загадкі пра патрэбныя рэчы. Знаёміліся з устойлівымі выразамі пра часткі цела. Кожны з удзельнікаў меў магчымасць прадэманстраваць свае веды роднай мовы.

Спадзяемся, што мерапрыемствы дапамаглі яго удзельнікам адчуць смак беларускай мовы, ацаніць яе прыгажосць і мілагучнасць. Мова – душа народа, яго галоўны скарб, таму вельмі важна захаваць яе і перадаць у спадчыну нашым дзецям.  

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *