У дзіцячай бібліятэцы прайшоў інклюзіўны конкурс

На мінулым тыдні ў рамках рэспубліканскага праекта «Кожную пятніцу – роднае, сваё» ў гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшоў інклюзіўны конкурс мастацкага чытання вершаў, прысвечаных нашай Радзіме«Мая родная Беларусь».

Галоўная мэта мерапрыемства – стварыць творчую прастору, дзе кожны, незалежна ад фізічных магчымасцей, можа праявіць сябе і быць пачутым.

Удзельнікі – вучні інклюзіўных класаў сярэдняй школы № 11 г. Бреста –чыталі мастацкія творы як класікаў (Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча), так і вершы сучасных аўтараў.

Чым запомніўся конкурс, удзельнікамі якога з’яўляліся хлопцы і дзяўчынкі, якія кожны дзень павінны пераадольваць нейкія цяжкасці, звязаныя з асаблівасцямі стану свайго здароўя?

Перш за ўсё шчырасцю: некаторыя ўдзельнікі выкарыстоўвалі мову жэстаў, каб перадаць прыгажосць паэзіі, што надавала выступам асаблівую глыбіню.

Падтрымкай: гледачы сустракалі кожнага выступаючага апладысментамі, ствараючы атмасферу сапраўднага свята беларускага слова.

Перамогамі: прысутныя адзначылі не толькі тэхніку чытання, але і эмацыйнасць, артыстызм і асабістае стаўленне дзяцей да выбраных твораў.

Упартасцю: некаторыя ўдзельнікі, каб быць добра пачутымі, падрыхтавалі, нават, відэазапісы чытання вершаў.

Мы дзякуем усім удзельнікам мерапрыемства за смеласць і натхненне! І жадаем далейшых поспехаў і ўпэўненнасці ў сваіх сілах. А самае галоўнае – з цікавасцю вывучаць беларускую мову і літаратуру.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *