s-ljubov'ju-nedelja-rodnaj-movy-biblioteka-filial-brest)

У бібіліятэцы – філіяле № 5 з 20 па 29 лютага праходзіць тыдзень Роднай мовы.  Бібліятэкары правялі цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. На іх прысутнічалі дзеці з  розных класаў сярэдняй школы № 25. Мерапрыемства падарожжа ў даўніну: “У роднай мовы роднае карэнне”.

Для дзяцей была праведзена экскурсія – віктарына, пад час якой дзеці паспаборнічалі ў эрудыцыі і даведаліся шмат новага пра беларускую мову і літаратуру. Беларуская мова багата на цікавыя словы, але некаторы з іх не часта пачуеш у размове. Бібліятэкар расказаў пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, пра дзейнасць рупліўцаў на яе ніве. Потым дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі рамёствамі. Асноўнымі з іх з’яўляюцца: разьба па дрэве, кераміка, пляценне, ткацтва і вышыўка. Была праведзена прэзентацыя любімых беларускіх слоў. Дзеці былі ўдзельнікамі  розных гульняў:  Рассыпаныя прыказкі, Лінгівстычныя задачы, Перакладчык, Закончыце сказы, Пытанні – жарты.

У літаратурным даведніку “Капітаны беларускіх літаратурных падарожжаў” дзеці даведаліся аб тым, што роднае слова, родная мова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа, што абавязкова трэба ведаць тую мову, на якой гаварылі твае продкі, ганарыцца беларускімі пісьменнікамі і паэтамі. Бібліятэкар пазнаёміў дзяцей з класікамі беларускай літаратуры, пісьменнікамі – юбілярамі, сучаснымі аўтарамі. Дзеці шчыра і эмацыянальна дэкламавалі вершы, прысвечаныя роднай мове.

Вучні даведаліся, што беларускія аўтары ў празаічнай і паэтычнай форме расказваюць пра нашу Радзіму, яе мінулае і цяперашняе, пра гераічныя ўчынкі ў імя Радзімы, пра працу людзей і адносіны да яе, пра павагу, клопат, узаемаадносіны дзяцей у калектыве і сям’і. У кнігах таксама знойдуцца вясёлые, з’едлівыя і мудрыя творы беларускіх байкапісцаў, якія будуць садзейнічаць развіццю пачуцця гумару. Чытаючы творы, можна спазнаць мілагучнасць роднай мовы, багацце яе сэнсавых і інтанацыйных адценняў. Дзеці адгадвалі загадкі пра пісьменнікаў і іх творы.

У канцы мерапрыемства бібліятэкар даў дзецям наказ: “З першага і да апошняга кроку любіце і беражыце сваю родную мову . Рабіце гэта не на словах, а на справе”.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *